Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Менску



Візіт Пуціна ў Беларусь. Перамовы пачаліся а 17-й гадзіне. Спачатку бакі сустракаліся ў шырокім складзе з удзелам чальцоў урадаў.

Лукашэнка ва ўступным слове назваў „безумоўным прыярытэтам вырашэнне адчувальных эканамічных пытанняў. Дагэтуль Беларусь і Расея не дамовіліся пра цану на газ для беларускіх спажыўцоў на 2023 год”.

Пуцін заявіў пра дамоўленасць развіваць далей у Беларусі атамныя праекты і супрацоўніцтва ў космасе. Сярод пытанняў, якія абмяркоўвацца, называюцца: рэалізацыя саюзных праграм дзеля паглыблення інтэграцыі, гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, кааперацыйныя імпартазамяшчальныя праекты,

Тым часам міністры абароны Беларусі і Расеі Хрэнін і Шайгу абмеркавалі «асобныя пытанні вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўмацавання абараназдольнасці дзвюх дзяржаў». Пра гэта ў Twitter паведаміў начальнік дэпартаменту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Рэспублікі Беларусь Валер Равенка.

***

Уладзімір Пуцін прыляцеў у Менск. Як сцвярджае тэлеграм-канал, для канспірацыі ў паветра былі паднятыя адразу тры ўрадавыя барты, якімі ён карыстаецца. Лукашэнка асабіста прыехаў сустракаць прэзідэнта Расеі ў аэрапорт.

Прэс-сакратар пуціна Дзмітрый Пяскоў сёння ў Менску пракаментаваў шматлікія меркаванні аб тым, што гэты візіт звязаны з жаданнем Расеі ўцягнуць Беларусь у вайну ва Украіне. Цытата: «Беларусь з’ яўляецца саюзнікам і партнёрам нумар адзін для Расейскай Федэрацыі. Менавіта з Беларуссю ў нас найбольш прасунуты рэжым інтэграцыі. Таму ніхто нікога не прымушае». Прэс-сакратару прэзідэнта Расеі таксама задалі пытанне, ці не зацямніць падчас перамоваў ваенная праблематыка ўсё астатняе. У сувязі з гэтым Пяскоў сказаў, што акрамя прадстаўнікоў ваеннай часткі расейскай дэлегацыі, у ліку якіх і міністр абароны Сяргей Шайгу, большая частка чыноўнікаў, якія прыехалі ў Беларусь, адносіцца да «мірнай іпастасі». Паводле яго слоў, на парадку дня перамоваў ёсць і шэраг бягучых пытанняў, у тым ліку газавы. 

Пуцін прыляцеў у Менск пасля 14:30. У менскім аэрапорце ён нікога да сябе не падпусціў, акрамя Лукашэнак. Кіраўнік Беларусі асабіста сустракаў прэзідэнта Расеі ў аэрапорт. Лукашэнка-старэйшы падарыў Пуціну кветкі. А малодшы проста паціснуў руку.

Пасля яны паехалі на перамовы «ў адным Аўрусе».

Гэта першы за 3 з паловай гады візіт Пуціна ў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя 

Array