Святара Уладзіслава Багамольнікава выпусцілі з Акрэсціна праз 100 дзён



Праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў ад сёння, 19 снежня, на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Пра гэта паведаміла «Хрысціянская візія».

Перад гэтым айцец Уладзіслаў 100 дзён быў зняволены па адміністрацыйных артыкулах. Сёння скончыліся чарговыя 10 дзён пад вартай, якія святар правёў у якасці падазраванага па крымінальнай справе, датычнай масавых пратэстаў. 

Беларускае Радыё Рацыя