Уласніка Кальяннай №1 Івана Мураўёва пачнуць судзіць на гэтым тыдні



Яго затрымалі 1 верасня гэтага года. Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у „Кальянную №1”, кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца.

Да гэтага Івана ўжо затрымлівалі —  11 жніўня 2020 года выцягнулі з машыны, калі ён разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала «Звезда».

Цяпер яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Івану пагражае да 6 гадоў калоніі.

Судзіць яго пачнуць 22 снежня ў Менгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.