Сяржук Доўгушаў ладзіць беларускія каляды ў ЗША і Канадзе



Цягам снежня і студзеня беларускім творцам Сяржуком Доўгушавым ладзяцца Беларускія каляды ў ЗША і Канадзе.

Мерапрыемствы ўжо прайшлі ў Хьюстане і Осціне. Наперадзе – сустрэчы ў Мінеапалісе, Сан-Францыска, Портландзе, Філадэльфіі, Маямі і Таронта, – распавёў сам творца:

– Агулам гэта мабыць мой трэці калядны тур у ЗША. Так сталася, што я прыязджаю і праводжу свае калядныя праграмы ў розных штатах. Напрыклад, летась, гэта было дзевяць штатаў, зараз дадаліся новыя. Напрыклад, у Портландзе і ў Таронта. Гэта такая магчымасць сабрацца ўсім беларусам і адсвяткаваць беларускія каляды. Я дапамагаю стварыць гэта свята з нашымі спевамі, гульнямі.

У афішы таксама адзначаецца, што ўсіх гасцей чакае Традыцыйная Калядная Імпрэза. Але ў залежнасці ад штата праграма можа адрознівацца.

Беларускае Радыё Рацыя