У Менску судзяць кіраўнікоў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
У Менскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы, пачатай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – старшыню кангрэсу Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім.
-

Фота: spring96.org
Іх вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361 КК). Судовы працэс вядзе суддзя Валянціна Зянкевіч.
Усе абвінавачаныя ў судовым працэсе прызналі сваю віну.