Два мільёны еўра – для беларускай культуры
Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры прэзентавалі праект „ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва”.
-

Фота: t.me/radakultury
У Вільні прайшла прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды з удзелам кіраўніка Беларускай Рады культуры Сяргея Будкіна, часовага дырэктара Дацкага інстытуту ў Эстоніі, Латвіі і Літве (Беларусі і Украіне) Мэса Эстэргора і распрацоўніцы праекту ArtPower Belarus Таццяны Пашавалавай.
Еўразвяз вылучае на рэалізацыю праекту ArtPower Belarus 2 мільёны еўра. У сваёй працы з беларускаю дэмакратычнаю супольнасцю Еўразвяз упершыню падтрымлівае беларускую культуру ў такім маштабе – піша @radakultury.