ArtPower Belarus: Гатовыя падтрымаць любую культурніцкую дзейнасць



Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры прэзентавалі праект „ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва”. 

Кажа распрацоўніца праекту ArtPower Belarus Таццяны Пашавалава:

– Галоўная мэта гэтага праекта, гэта падтрымаць дзеячаў беларускай культуры, як у Беларусі, так і на выгнанні аднолькава ў роўных умовах. Прыярытэт будзе для тых, хто застаецца ў Беларусі. Нам трэба падтрымаць дзеячаў культуры і мастацтваў Беларусі. Нам трэба падтрымаць і дзеячаў культуры і мастацтваў Беларусі, каб аўдыторыя мела доступ да таго, што ствараецца нашымі артыстамі і мастакамі.

Еўразвяз вылучае на рэалізацыю праекту ArtPower Belarus 2 мільёны еўраў. Па словах Таццяны Пашавалай гэта тыя сродкі будуць бяспечна прадстаўлены на патрэбы ў тым ліку і творцаў у Беларусі. Адкрыццё прыняцця заявак на праект запланавана на студзень 2023 года. Максімальная сума падтрымкі культурніцкага праекту – 60 000 еўра.

Падрабязней пра праект „ArtPower Belarus” – пытанні і адказы (byculture.org).

Беларускае Радыё Рацыя