Калонію №5 у Івацэвічах перапрафілююць у ЛПП для жанчын



Калонія №5 амаль у цэнтры Івацэвіч  перапрафілюецца ў ЛПП – лячэбна-працоўны прафілакторый для жанчын.

Асноўны метад лячэння там – прымусовая праца, кажа адзін з праціўнікаў падобных установаў:

-Асноўная доля злачынстваў – гэта злачынствы ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта проста біч Беларусі. Мне падаецца, што нашая нацыя співаецца. Асартыментны пералік у крамах павялічыўся толькі алкагольных напояў. Яны недарагія і іх шмат.

Неэфектыўнасць ЛПП вядомая яшчэ з савецкіх часоў. 

Беларускае Радыё Рацыя