Палітвязень Алег Нічыпорка ўжо 400 дзён за кратамі



400 дзён – такі тэрмін за кратамі ўжо знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Алег Нічыпорка. Яму прад’яўленя адразу тры артыкула крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Палітвязню Алегу Нічыпорка прад’яўлены такія артыкул Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь як 370 або Здзек з дзяржаўных сімвалаў, артыкул 218 або Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечнай выявай або з прычыненнем буйной шкоды, артыкул 341 або Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.

А менавіта абвінавачваецца ў тым, што ў верасні 2020-га года ён нібы размаляваў балончыкам з фарбамі платы ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна, прыпынкі, гаражы і будынкі ў Бярозе, расклеіў улёткі на гарадскіх слупах, размаляваў уваходныя дзверы і фасад дома супрацоўніка міліцыі, выкраў амаль два дзясяткі камер відэаназірання, сапсаваў фасады шматпавярховак „вадкасцю з утрыманнем нафтапрадуктаў” і  пакрамсаў некалькі дзяржаўных сцягоў.

Прысуд – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя – Наталля Мінчанка. З лістапада 2021 года жыхар Бярозы знаходзіцца за кратамі. Пісаць лісты і дасылаць паштоўкі можна ў СІЗА №7 у Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя