У Беларусі мабілізуюць мужчын проста ў аўтобусах



Ваенкаматы ўзяліся за ўсіх грамадзян ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.

Ваенкамат Менскай вобласці разаслаў у аўтапаркі свае „фількіны граматы” – паперы з патрабаваннем усім мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў з’явіцца для „ўдакладнення ўліковых дадзеных”.

Пра гэта паведамляе „Беларусь за МКАДам”.

„Ні штампа, ні выходных дадзеных на паперцы няма, хутка ўжо будуць ад рукі пісаць на жмутку паперкі. Вельмі здзіўлюся, калі пасля такіх заклікаў хтосьці надумае добраахвотна пайсці ў ваенкамат”, – дзеліцца ўражаннямі ад убачанага жыхар Барысава.