Калядная вечарына памяці падляшскага паэта Віктара Шведа



У Цэнтры Праваслаўнай Культуры ў Беластоку 22 снежня прыхільнікі творчасці Віктара Шведа змаглі паслухаць вершы паэта, прысвечаныя калядным святам, а таксама праспяваць супольна калядкі аўтарства Віктара Шведа, або ў ягоным перакладзе з украінскай мовы.

Як распавяла Валянціна Швед (удава паэта) вечарына была зладжана па ініцыятыве архіепіскап Беластоцкага і Гданьскага Якава.

Я ўзрушаная і вельмі задаволеная, што такая ініцыятыва паявілася. Я да яго (уладыкі Якава) пайшла, каб даць яму кніжкі, якіх Віктар Швед не паспеў перадаць. Мы пачалі гавырыць пра рэлігійную творчасць Віктара Шведа. І я сказала, што ў мяне ёсць такая мара, што былі запісаныя гуртом « Анонім» беларускія калядкі на словы Віктара Шведа, каб калісьці іх аднавіць і паслухаць. Уладыка сказаў: «Гэта не праблема. У нас ёсць Цэнтра Праваслаўнай Культуры».

Паэт і перакладчык Віктар Швед памёр 22 кастрычніка 2020 года. Ён пакінуў пасля сябе некалькі тысяч вершаў, у тым ліку шмат для дзяцей, а таксама кнігі сваіх успамінаў.

Анна Шайкоўская, Беларуская Радыё Рацыя