Затрыманы Вадзім Жаромскі — муж палітзняволенай Марфы Рабковай



Затрыманы Вадзім Жаромскі — муж палітзняволенай Марфы Рабковай.

Прычына затрымання невядомая.

Менскі гарадскі суд прыгаварыў каардынатара валанцёрскай службы „Вясны” Марфу Рабкову да 15 гадоў калоніі і пастанавіў спагнаць з яе штраф у памеры 22,4 тысячы рублёў.

Рабковай, якая знаходзіцца ў зняволенні з верасня 2020 года, прызначылі самы вялікі тэрмін у гісторыі Беларусі сярод жанчын і праваабаронцаў, асуджаных па палітычна матываваных справах. У яе сур’ёзныя праблемы са здароўем – паведамляе “Вясна”.