У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ дваццаць беларусаў



Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Цяпер у ім 988 чалавек, з іх 242 — беларусы, паведамляе „Вясна”.

Сярод іх Аляксей Дайнэка, Валянцін Музыкін , Анатоль Міхайлаў , Яўген Бужынскі , Вячаслаў Беганскі, Вадзім Пракоп’еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Віталь Вайтэховіч, Вольга Вайтэховіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Петух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Яўген Віславух , Аляксандр Колпак, Максім Ражкоў, Алег Канавалаў.