Медыкі далі свае парады на святочны перыяд



Медыкі далі свае парады на перыяд навагодне-калядных святаў. У сувязі з тым, што ў краіне склалася трайная вірусная камбінацыя – цыркулююць вострыя рэспіраторныя інфекцыі, грып і каронавірус – грамадзянаў заклікалі пазбягаць масавых месцаў, карыстацца маскамі і не забывацца на сацыяльную дыстанцыю.

Пры прыкметах захворвання – неадкладна звяртацца па кваліфікаваную дапамогу, адзначае лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:

– Прымаць усе прэпараты, якія прызначыў лекар, не займацца самалячэннем, не прызначаць самому сабе антыбіётыкі. Трэба разумець, што ва ўсіх рэсператорна-вірусных інфекцый падобныя сімптомы, але лячэнне можа быць розным.

Дарэчы, медыкі чакаюць пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне на другую палову студзеня і гэта ў тым ліку звязана з калядна-навагоднімі святамі. Як правіла, пасля такіх масавых гулянняў колькасць захворванняў узрастае.

Беларускае Радыё Рацыя