Пажаранебяспечны перыяд працягваецца
За мінулы тыдзень у краіне адбылося 98 побытавых пажараў у выніку якіх загінула 11 чалавек, яшчэ 6 грамадзянаў атрымалі цяжкія траўмы.

Ратавальнік Ігар Кавалёў гаворыць, што пры карыстанні ацяпляльнымі прыладамі ці печамі – нават самая малая дробязь можа прывесці да трагедыі:
– Просім быць асцярожнымі, уважлівымі і звяртаць увагу на дробязі, якія могуць уратаваць жыццё. Гэта эксплуатацыя электрычных прыбораў, пячнога ацяплення. Трэба ведаць некаторыя правілы, але ўсе гэтыя правілы ў асноўным з’яўляюцца правіламі здаровага сэнсу. Мы жывём у тэхнагенным грамадстве, эксплуатуем абсталяванне, але за гэты час нічога не памянялася. Варта быць акуратнымі з агнём, сыходзячы гасіць святло і выключаць газ. Усе гэтыя элементарныя правілы магчыма калісьці ўратуюць вам жыццё.
Суразмоўца дадае, што з адступленнем маразоў колькасць побытавых пажараў павінна крыху зменшыцца.
Беларускае Радыё Рацыя