РФ выдала Менску 16 беларускіх грамадзян
Генеральны пракурор Андрэй Швед на тэлеканале СТВ расказаў, што ў 2022 годзе Расея ўжо выдала афіцыйнаму Менску 16 беларускіх грамадзян, якіх абвінавачваюць паводле „экстрэмісцкіх” артыкулаў. Паводле пракурора, у Беларусі сёлета выявілі больш за 5 тысяч спраў „экстрэмісцкай скіраванасці”.

Швед сказаў, што ўлады РФ сёлета прынялі 25 „станоўчых рашэнняў” па запытах пра выдачу ў Беларусь і ў найбліжэйшы час маюць выдаць астатніх. Паводле Шведа, у Казані таксама асудзілі грамадзяніна Расеі за знявагу супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, а агулам у Расеі за „экстрэмісцкія” дзеянні распачалі 6 крымінальных спраў супраць расейскіх грамадзян на запыт беларускіх уладаў.
Array