Герасімені і Апейкіну завочна прысудзілі па 12 гадоў калоніі
У Беларусі вынеслі першы завочны прыгавор. 26 снежня Менскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелТА. Іх крымінальная справа разглядалася ў рамках спецвытворчасці.

Заснавальнікі Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна абвінавачваліся ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК).
Па версіі абвінавачання, яны распаўсюджвалі заведама ілжывыя звесткі і выдумкі аб падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі 2020 года, заклікалі дзяржавы і міжнародныя арганізацыі ўвесці санкцыі супраць НАК Беларусі, перанесці чэмпіянат свету па хакеі з Менска і адмовіцца яго спансіраваць. Іх дзеянні садзейнічалі адмене шэрага спартыўных мерапрыемстваў і прычынілі шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльных сферах. Матэрыяльны ўрон ад іх дзеянняў ацэнены ў больш як 800 тыс. рублёў.
reform.by