Гурт „Sož” прэзентаваў кліп на песню „Stotis”



Гомельскі гурт „Sož” прэзентуе кліп на песню „Stotis” (у перакладзе з літоўскай – вакзал). Кампазіцыя ўвайшла ў міні-альбом калектыву „Apošnija Tancory”, які гурт прадставіў днямі.

Пра свежае відэа распавядае ўдзельнік „Sož” Алесь Плотка:

– Кліп быў зняты ў горадзе Прага ў гэтым годзе. Гісторыя кліпа даволі пакручастая, ён даўся з другой спробы. За год да гэтага была знятая першая версія кліпа „Stotis”, яна была знятая цалкам у Львове. Пасля кампаноўкі, думак, першая неапублікаваная версія пайшла пад нож. Але некалькі кадраў з яе вы можаце пабачыць і ў гэтай фінальнай версіі.

Цяпер музыкі плануюць выступіць у Варшаве, а таксама выпусціць поўнафарматны альбом.

Беларускае Радыё Рацыя