Палітвязні Малюга і Гарбавец адзначаюць дні народзінаў за кратамі
Антон Малюга і Уладзімір Гарбавец – гэтыя палітвязні святкуюць свае дні народзінаў 28 і 29 снежня адпаведна. Павіншаваць іх можна, даслаўшы за краты паштоўкі ці ліст. Таксама віншаванні перадаюцца праз родных ды блізкіх.

Жыхар Драгічына Антон Малюга святкуе свой Дзень народзінаў 28 снежня. Яго судзілі ў закрытым пасяджэнні. Мужчыну вінавацілі ў тым, што 28 лютага 2022 ён на машыне выехаў з Пінску ды „шляхам візуальнага назірання сабраў звесткі аб месцазнаходжанні вайсковых частак ды падраздзяленняў”, пасля чаго гэтыя звесткі, паводле следства, былі дасланыя чалавеку з Украіны. Да таго ж адзначаецца, што 27 лютага палітвязень дасылаў тэксты ў „экстрэмісцкі тэлеграм-бот”. Прысуд — 3 гады калоніі. Падтрымаць лістамі можна па адрасе папраўчай калонія №1 горад Наваполацк.
У сваю чаргу берасцеец Уладзімір Гарбавец адсвяткуе Дзень народзінаў 29 снежня. Палітвязень асуджаны да 2 гадоў „хіміі” па „карагоднай справе” за тое, што 13 верасня 2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Віншаванні да Дня народзінаў можна дасылаць па адрасе папраўчая ўстанова адкрытага тыпа №43 горада Магілёва.
Беларускае Радыё Рацыя