У Менску затрымалі вядомага рэпетытара



Міліцыя затрымала вядомага педагога, рэпетытара па матэматыцы і фізіцы, сузаснавальніка адукацыйнага цэнтра „100 Балаў” Яўгена Лівянта.

Яўген Лівянт Фота: sputnik.by

У адным з праўладных тэлеграм-каналаў з’явіўся відэазапіс з затрыманым. Сілавікі прымусілі яго назваць свой гадавы даход, а таксама пералічыць нерухомасць і іншую маёмасць. На запісе Лівянт кажа, што ў 2020 годзе яго запрасілі да ўдзелу ў Каардынацыйнай радзе па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі.

„Я ўзяў удзел у адным пасяджэнні Каардынацыйнай рады, якое адбылося 20 або 21 жніўня 2020 года”, — сказаў ён. Таксама педагог заявіў, што падчас пратэстаў „выходзіў на праезную частку, блакаваў рух аўтатранспарту”, за што і быў затрыманы. 

@pozirkonline