Павел Сапелка: 2022 год выдаўся няпростым
У 2023 годзе праваабарончую супольнасць чакае не менш выпрабаванняў, і гэта пры тым што 2022 год выдаўся няпростым. У гэтым перакананы юрыст праваабарончага цэнтра „Вясна” Павел Сапелка.

Таксама сёлета было адметна атрыманнем Нобелеўскай прэміі міра Алесем Бяляцкім, які па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі, распавёў эксперт у галіне права:
– Адзін з найбольш складаных гадоў, на які вельмі моцна паўплывалі падзеі 2020 года, выбары. Было вельмі шмат рознага кшталту падзей, была Нобелеўская прэмія Алесь Бяляцкага, памёр Алег Гулак.
Па стану на канец года, 28 снежня, колькасць палітвязняў у Беларусі складае 1450 чалавек. Гэтая лічба за апошнія месяцы застаецца прыкладна на адным і тым жа ўзроўні.
Беларускае Радыё Рацыя