У Ціханоўскай з’явіўся яшчэ адзін дарадца
Святлана Ціханоўская прызначыла Крысціну Рыхтэр дарадцай па прававых пытаннях.

На новай пазіцыі Рыхтэр працягне каардынаваць працу па прыцягненні асоб адказных за парушэнне правоў чалавека з выкарыстаннем інструментаў універсальнай юрысдыкцыі і іншых міжнародных механізмаў. Яна будзе фармаваць стратэгію працы па прававых пытаннях офіса Ціханоўскай, займацца падрыхтоўкай нарматыўна-прававых дакументаў для транзітнага перыяду.
З сярэдзіны 2021 года Крысціна Рыхтэр працавала юрыстам у офісе Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя