Алег Жданаў: Серыйны нумар ракеты дасць адзіную версію правакацыі ў Беларусі



У Міністэрстве абароны Украіны заявілі пра гатоўнасць да ўдзелу ў расследаванні інцыдэнту з падзеннем ракеты С-300 на тэрыторыю Беларусі падчас масіраванай ракетнай атакі расейцаў.

Характар правакацыі выпадку ў Беларусі падчас анлайн-сустрэчы пра сітуацыю ў рэгіёне падкрэсліў і ўкраінскі ваенны эксперт Алег Жданаў:

– На мой погляд, гэта класічная аперацыя пад чужым сцягам, якую маглі правесці расейскія войскі. Напрыклад, прадстаўнікі ПВК Вагнера, якія прыбылі на ўкраінска-беларускую мяжу. Было меркаванне, што яны будуць здзяйсняць правакацыі. Вось вам правакацыя №1. Яны не ўлічваюць, што ў нас ужо досвед 10-месячнай вайны. Мы 10-ць месяцаў спрабуем збіваць ракеты С-300, мы ведаем, якая гэта вялізная праблема. Яна звышгукавая гэта ракета і яна ляціць вельмі хутка, Беларусь ніяк не магла збіць гэтую ракету.

Па словах Алега Жданава, выклікае сумневы той факт, што ні на адным з афіцыйным фотаздымкаў ракеты, што ўпала на тэрыторыі Беларусі, не паказаны яе серыйны нумар. Абнародаванне нумару дазволіць лёгка адсачыць ваенна-тэрытарыяльную прыналежнасць ракеты.

Беларускае Радыё Рацыя

Array