Грамадзяніна Латвіі асудзілі за каментары з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі
У Менскім гарадскім судзе 30 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлаўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Судовы працэс вяла суддзя Святлана Чарапанава.
44-гадовага грамадзяніна Латвіі абвінавацілі ў закліках у сацыяльных сетках да мераў абмежавальнага характару, скіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі. Вядома таксама, што Міхайлаўса на месяц змяшчалі ў закрытую псіхіятрычную клініку для правядзення экспертызы. Сёння быў вынесены прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя
Array