Анатоль Лябедзька: Гэта адзін з самых складаных, неадназначных гадоў у гісторыі Беларусі
Анатоль Лябедзька – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе – падвёў вынікі 2022-га.

“Гэта адзін з самых складаных, неадназначных гадоў у гісторыі Беларусі. Аднак у нас дакладна ёсць свае героі”, – зазначыў палітык.
– Дасягненне – гэта нашы людзі, якія не зламаліся ў турме, пачынаючы ад Калеснікавай, Статкевіч, Севярынец і Мікола Казлоў. Для мяне людзі гэтага года – гэта тыя партызаны, якія ішлі на рэйкі. Для мяне героі – гэта Бяляцкі, для мяне гераіня – гэта Ціханоўская, якая працягвае рабіць усё, каб Беларусь знаходзілася ў фокусе ўвагі міжнароднай супольнасці. Так што пазітыву шмат, добрых спраў таксама шмат. І гэта дае надзею.
“Калі не было б гэтых людзей, калі не было б гэтай надзеі, то гэтая чорная паласа была б яшчэ больш змрочнай”, – патлумачыў Анатоль Лебедзька.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Array