Палітвязні Мікалай Дранец і Глеб Раманаў адзначаюць дні народзінаў за кратамі
Мікіта Дранец і Глеб Раманаў. Гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны адсвяткуюць свае Дні народзінаў ужо ў бліжэйшыя дні — 1 і 4 студзеня. Павіншаваць іх можна адмысловым лістом ці паштоўкай на адрас месца, дзе яны адбываюць пакаранне.

Жыхар Бярозы Мікіта Дранец адсвяткуе свой Дзень народзінаў 1 студзеня. Палітвязень быў затрыманы яшчэ ў сакавіку 2021 года. Гэта яго другі запар Дзень народзінаў за кратамі. Прысуд – 6 гадоў калоніі, судзілі па справе анархістаў. Гісторыя хлопца адметная тым, што ў лістах на волю ён адпраўляе малюнкі. Дасылаць карэспандэнцыі ці падтрымаць грашовым пераводам можна па адрасе СІЗА№1 горада Менска.
Жыхар Берасця Глеб Раманаў будзе святкаваць Дзень народзінаў 4 студзеня. Палітвязень быў затрыманы ў чэрвені 2021 года каля беларуска-літоўскай мяжы. Асуджаны за акцыю пратэсту, што адбылася 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Прысуд – 3 гады і 6 месяцаў калоніі. Гэта таксама другі запар Дзень наражэння ў няволі. Павіншаваць можна заказнымі лістамі па адрасе папраўчая калонія №3 віцебскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя