Харватыя ўступіла ў еўразону



З 1 студзеня Харватыя ўступіла ў еўразону і стала паўнапраўным членам Шэнгенскай зоны.

«Міністр фінансаў Харватыі Марка Прыморац і кіраўнік Харвацкага нацыянальнага банка Барыс Вуйчыч належным чынам адзначылі ўступленне Харватыі ў еўразону. Еўра дадаткова абароніць грамадзян у крызіс, зробіць Харватыю больш прывабнай для інвестыцый і павысіць канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі», – гаворыцца ў Twitter харвацкага ўрада.

«Сёння Харватыя становіцца 20-й краінай, якая ўвядзе эўра. Еўра аблегчыць падарожжы і вядзенне бізнесу ў Харватыі. Гэта таксама ўмацуе макраэканамічную стабільнасць і ўстойлівасць Харватыі», – паведамілі ў Еўракамісіі.

Як паведамлялася раней, замена кун на еўра будзе праходзіць паступова. Дзве валюты будуць выкарыстоўвацца адначасова на працягу двух тыдняў. Пры гэтым 7,5435 харвацкіх кун прыраўнаваны да аднаго еўра. Пры атрыманні плацяжу ў кунах прадаўцы і пастаўшчыкі павінны будуць выдаваць рэшту ў еўра. На граніцах з іншымі краінамі зоны будзе адменены кантроль на марскіх і сухапутных межах. У аэрапортах адмена кантролю запланавана на 26 сакавіка.

Array