Сахашчык і Залужны падрыхтавалі план



Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык сустрэўся з галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны генералам Валерыем Залужным. Ён не піша, калі адбылася сустрэча і якія тэмы абмяркоўваліся, зазначае толькі, што „план гатовы”.

Па звестках „Нашай нівы”, сустрэча адбылася ў лістападзе, але Валерый Сахашчык аб’явіў пра яе толькі цяпер. Становіцца зразумела, што меў на ўвазе Сахашчык, калі 2 снежня на прэс-канферэнцыі ў Варшаве паведаміў: „Аб’яднаны Пераходны Кабінет мае добрыя стасункі з Узброенымі сіламі Украіны”.

Тады ён заявіў, што ва Украіне створана новая вайсковая частка беларусаў-добраахвотнікаў, якая атрымае цяжкае ўзбраенне. Відавочна, што гэта быў вынік сустрэчы з генералам Залужным.

Згадка пра „план” сведчыць пра тое, што могуць быць зроблены і наступныя крокі. Да гэтага падштурхоўвае пагроза Украіне з боку мяжы.

Array