Палітвязням у калоніях не аддаюць лісты



Да ўсіх абмежаванняў і здзекаў над палітвязнямі ўлады дадалі адсутнасць сувязі праз ліставанне. Людзі павінны думаць, што пра іх забыліся, што яны ахвяруюць свабодай і здароўем дарэмна.

Вызвалены некалькі месяцаў таму са шклоўскай калоніі №17 палітвязень Андрэй напісаў шмат лістоў палітзняволеным, а адказаў не атрымаў, кажа Андрэй:

-Ужо ведаючы, як там лісты правяраюцца, пісаў пра надвор’е, настрой, здароўе – такія тэмы, каб лісты не прападалі, і спадзяваўся, што хлопцы гэтыя лісты атрымаюць. Проста на знак падтрымкі, што я пра іх памятаю. А ўчора была размова з блізкімі людзьмі, былі званкі ў атрад, у якім я адбываў пакаранне. Сказалі, што маіх лістоў ніхто не атрымліваў. Як нам казалі: „Вам не пішуць”. Гэта хлусня.

Паводле былога палітвязня, парушэнне правоў чалавека такім чынам дабаўляе лішніх пакутаў палітвязням, асабліва недасведчаным, хто меў слабое ўяўленне пра пенітэнцыярную сістэму Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя