Украіна прапануе ўвесці санкцыі супраць 14 беларускіх спартоўцаў



Рада Украіны прапануе Савету нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) увесці санкцыі супраць 223 спартсменаў, якія прама або ўскосна падтрымалі вайну Расеі супраць Украіны. У спісе 14 беларускіх спартовых функцыянераў і спартоўцаў, як дзейных, так і былых, паведамляе by.tribuna.com.

У спіс трапілі:

  1. Наталля Цылінская, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту;
  2. Анстасія Мірончык-Іванова, лёгкая атлетыка;
  3. Аляксей Талай, паралімпіец, плаванне;
  4. Максім Недасекаў, лёгкая атлетыка;
  5. Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму;
  6. Аляксандр Бараўля, намеснік міністра спорту і турызму;
  7. Дзмітрый Баскаў, сябра НАК Беларусі;
  8. Аляксандр Багдановіч, старшыня Беларускай федэрацыі хакея;
  9. Аляксандр Глеб, былы гулец зборнай Беларусі па футболе;
  10. Уладзімір Канаплеў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола;
  11. Сяргей Рэпкін, сябра НАК, рэктар БДУФК;
  12. Сяргей Рутэнка, старшыня Беларускай федэрацыі тэніса;
  13. Алім Селімаў, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы;
  14. Уладзімір Базанаў, старшыя Беларускай федэрацыі футболу.

Пасля зацвярджэння санкцый у дачыненні да фігурантаў спісу ён будзе накіраваны ўсім міжнародным партнёрам Украіны праз МЗС краіны. Такім чынам, тыя, хто патрапіў у спіс, могуць атрымаць доўгатэрміновую забарону на ўезд у Еўразвяз, ЗША і іншыя краіны, а таксама забарону на выступы ў міжнародным спорце.

Санкцыйная база будзе абнаўляцца.