Юры Рававы: У 2023 годзе свет мусіць адказаць на парушэнні правоў працоўных і чалавека ў Беларусі



Міжнародная арганізацыя працы ў сувязі з масавымі парушэннямі правоў працоўных і ліквідацыі ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі пераважнай колькасцю галасоў прыняла рашэнне аб распрацоўцы мераў, якія могуць прымусіць Беларусь выконваць права працоўных на аб’яднанне. Але ж разам з гэтым для міжнароднай супольнасці відавочна, што афіцыйны Менск неабходна прымушаць выконваць амаль усе базавыя правы чалавека. 

Вольга Сямашка пагутырала з прадстаўніком беларускай ініцыятывы «Рабочы Рух» Юрыям Рававым пра тое, над чым зараз працуе ініцыятыва, ці засталіся ў Беларусі незалежныя прафсаюзы і наколькі эфектыўны Працоўны кодэкс, чаму не атрымалася усебеларуская забастоўка і чаму можа навучыць беларускіх працоўных вопыт Польшчы і Еўропы:

– Рабочы рух – гэта ініцыятыва, якая была створана працоўнымі беларускімі ў пачатку 2021 года. Мэта, якую мы ставілі для сябе – абарона інтарэсаў і правоў працоўных, улічваючы сітуацыю ў краіне з агульнанацыянальным страйкам, але, на жаль, сітуацыя мянялася ў іншы бок і нам патрэбна было дзейнічаць больш агрэсіўна. Мэтай, якую мы ставілі далей, наладзіць сувязь паміж людзьмі, актывістамі з розных прадпрыемтсваў, мы разумелі, што менавіта гэтага нам не хапала ў 2020 годзе. 2022 год быў цікавым для ўсіх нас, і пасля пачатку паўнамаштабнага наступу Расеі на Украіну, для нас не было сумневу, што нам патрэбна нейкім чынам дапамагаць украінцам, бо без іх волі не будзе нашай.

– На гэты год ці будуць акцыі салідарнасці па ўсім свеце, ёсць ужо такі рух у Польшчы?

– На жаль, 22 год быў годам, калі сядзелі людзі ўвесь час у турме, і нашы актывісты. Мы праводзілі акцыі салідарнасці і будзем праводзіць іх далей, але мы разумеем, што аднымі акцыямі салідарнасці не выправіць сітуацыю так проста, таму нам трэба біць далей па рэжыму, калі не біць, нічога не зменіцца. У нас ёсць планы, якія не хацелася б раскрываць, але калі агульна іх апісаць, то яны тычацца распрацоўкі мерапрыемстваў, якія могуць быць патэнцыяна праведзеныя, мы ўдасканальваем тое, што было ў 2021. Зараз галоўная мэта – не згубіць актыў, каб людзі, гледзячы на тое, што адбываецца ў Беларусі на прадпрыемствах, што людзі адчуваюць сябе, як у канцлагеры і павінны маўчаць, каб гэтых людзей не згубіць і каб яны мелі сувязь паміж сабой.

– Чаму ў Беларусі не атрымалася рабочаму руху стварыць такі вялізны забастовачны рух, як у Польшчы, і даціснуць сістэму?

– Польшча, кажуць, што „Салідарнасць” з’явілася ў 80-м годзе, і гэта цягнулася 9 гадоў да змен, да таго, як былі праведзены першыя дэмакратычныя выбары. Насамрэч, у Польшчы быў і 56-ы год, і 70-ы год, і 76-ы, і былі страйкі не толькі ў Гданьску не верфі, страйкі ўспыхвалі то тут, то там. Досвед працы незалежных прафсаюзаў, рабочых аб’яднанняў Польшчы амаль паўвекавы, таму ў гэтым дачыненні мы толькі на пачатку свайго шляху, таму што вялізарная колькасць працоўных, калі чулі слова прафсаюз, то для іх гэта было месца, якое забірае іх грошы, а назад каму даюць, а каму не даюць білеты ў тэатр. Толькі з’явілася ў вялізарнай колькасці людзей, што такое незалежныя прафсаюзы і аб’яднанні працоўных. Гэтая дэзарганізаванасць, разуменне важнасці ўтварэння сваіх арганізацый і дзеянняў, яны і не далі ў 2020 годзе даціснуць рэжым.

Беларускае Радыё Рацыя