За 2022 год на вадаёмах Беларусі патанула 389 чалавек



За мінулы год на вадаёмах краіны патанула 389 чалавек з якіх 24 непаўнагадовых, – паведамляе Таварыства выратавання людзей на вадзе. Амаль 80% ахвяраў прыйшлося на летні купальны сезон. Зараз пагрозу захоўвае лёд, які з-за анамальна цёплых тэмператураў стаў не трывалым.

Тым не менш некаторыя аматары павудзіць узімку рызыкуюць. Па словах ратавальніка Ігара Кавалёва, пакуль варта пачакаць вяртання маразоў:

– Бачу, рыбакі па-ціху робяць такія спробы, але гэта цягне непрыемныя наступствы. У любым выпадку да сур’ёзных маразоў і да ўсталявання дастатковай таўшчыні льда, я б не ркамендаваў выходзіць на водныя аб’екты.

Ёсць у Таварыства выратавання людзей на вадзе і станоўчыя лічбы. Летась атрымалася выратаваць ад патаплення 288 чалавек з якіх 63 непаўнагадовыя. 

Беларускае Радыё Рацыя