Больш за 200 дзён за кратамі знаходзіцца спартовец Уладзімір Бранавіцкі



Крыху больш за 200 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Уладзімір Бранавіцкі.

Спартовец быў асуджаны па частцы 1 артыкула 339 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або хуліганства:

– Майстар спорту па паўэрліфтынгу з Баранавіч быў затрыманы ў чэрвені 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што са студзеня па чэрвень 2022 года ён нібыта развешваў „пратэсную сімволіку” на лініях электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыі Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Гісторыя Уладзіміра Бранавіцкага адметная тым, што ён падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года.

У верасні 2022 год суд Баранавіцкага раёна пастанавіў – год абмежавання волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Большая частка тэрміна ўжо адбыта. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №15.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя