У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ пяць беларусаў



У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ пяць беларусаў — цяпер у ім амаль тысяча чалавек.  Піша праваабарончы Цэнтр «Вясна».

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Цяпер у ім 993 асобы, з іх 247 — беларусы. Сярод іх Міхаіл Корзун, Аляксандр Емяльянаў, Дзмітры Каханоўскі, Мікалай Васілевіч, Мікалай Кацалапаў.

Беларускае Радыё Рацыя