Польшча звярнуўся ў ААН наконт спагнання кампенсацый з Германіі
Польшча звярнулася ў ААН наконт спагнання рэпарацый з Германіі за Другую сусветную вайну. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Аркадыўш Мулярчык. Польскі бок хоча давесці да міжнароднай супольнасці сваю пазіцыю па гэтым пытанні. Таксама МЗС краіны ўжо накіравала больш за 50 нот у краіны ЕС, Савета Еўропы і НАТА, зроблены зварот у ЮНЕСКА.
„Мы просім вас умяшацца ў гэтую справу, стварыць пэўную платформу для дыялогу з Германіяй, якая не хоча весці гэты дыялог”, – растлумачыў Мулярчык, перадае РАР.
Летась у Польшчы была прадстаўлена справаздача аб стратах, якія панесла краіна падчас Другой сусветнай вайны. Шкоду ацанілі у 6,2 трлн злотых (каля 1,4 трлн даляраў па бягучым курсе).
Array