Ва Украіне паранены карэспандэнт нямецкай газеты Bild
Ва Украіне паранены карэспандэнт нямецкай газеты Bild Б’ёрн Штрыцэль. Ён трапіў пад абстрэл.

Як піша выданне, здарэнне адбылося ў Дружкіўцы каля Краматорска, дзе здымачная група рыхтавала рэпартаж. Штрыцэль падчас абстрэлу знаходзіўся ў адным з будынкаў, вячэраў. Выбухам былі выбітыя дзверы. У лоб журналіста трапіў аскепак шкла. Раненне ацэньваецца, як не вельмі сур’ёзнае.
Расейскі абстрэл Дружкіўкі трапіў у эфір французскага тэлебачання.
Беларускае Радыё Рацыя