Сям’ю Лівянтаў адправілі на „суткі”



Як паведамляе „Свабода”, вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта асудзілі на 14 сутак арышту, ягоную жонку Юлію Лівянт — на 15 сутак, а дачку Ганну Лівянт — на 14 сутак. Саўладальніка адукацыйнага цэнтру “100 балаў” Аляксея Іванова арыштавалі на 14 сутак. Невядомы прысуд зяцю Яўгена Лівянта.

Яўген, Галіна, Юлія, Ганна Лівянты

Па інфармацыі праваабаронцаў, суд над Яўгенам Лівянтам адбыўся 29 снежня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым ў „дробным хуліганстве” паводле арт. 19.1 КаАП.

Яўген Лівянт – вядомы рэпетытар па матэматыцы і фізіцы, заснавальнік адукацыйнага цэнтра “100 Балаў”.