Стала вядомая дата “завочнага” суду над Ціханоўскай ды іншымі вядомымі асобамі



Стала вядома, калі пачнецца “завочны” суд у дачыненні да Ціханоўскай ды іншых вядомых асоб.

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, працэс у дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Мароз, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага пройдзе ў Менскім гарадскім судзе. Дата пасяджэння прызначана на 17 студзеня ў 10.00.

Справы ў дачыненні да вядомых палітыкаў і актывістаў пачалі ў межах “спецыяльнай вытворчасці”, якую пачалі прымяняць у дачыненні да грамадзян, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. То бок, гэта азначае “завочны суд”. Паводле такога суда, нядаўна трохразовай медалісцы Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасіменя і спартоваму функцыянеру Аляксандру Апейкіну прысудзілі па 12 гадоў калоніі, а таксама арыштавалі маёмасць.

Array