Улады пагоршылі рэжым асуджаным да «хатняй хіміі»



У канцы мінулага году ўлады Беларусі пагоршылі рэжым для тых, хто асуджаны да «хатняй хіміі». Цяпер замест дзвюх гадзін знаходжання на вуліцы па асабістых справах, застаецца толькі адна. Для працуючых на вытворчасці – гэта гадзіна абедзеннага перапынку. 

Хатняй рамесніцы, маці-адзіночцы Вользе Крондзе з Івацэвічаў гэтай гадзіны хапае толькі прывесці і адвесці дачку ў дзіцячы садок.

-Я патлумачыла інспектару сітуацыю – у мяне падрыхтоўка дачкі да школы. У панядзелак пасля садка вяду яе на заняткі, пасля забіраю. У аўторак у яе гімнастыка, у сераду – харэаграфія. Пытаецца, а навошта я яе на гурткі ваджу? Бо дзіця папрасіла, ёй падабаецца. Ён абразіў мяне. Я яго ў адказ таксама абразіла. Я яму сказала, каб ён мне паказаў паперу, калі ёсць такі загад.

Вольга Кронда з Івацэвіч двойчы асуджана агулам на тры гады «хатняй хіміі» за абразу Руслана Куцко ў інтэрнэце. Яна павінна выплаціць сілавіку 3000 рублёў нібыта за маральныя пакуты і 1600 рублёў штрафу ў даход дзяржавы. Віны жанчына не прызнала.

Беларускае Радыё Рацыя