Беларускі спявак Данчык адзначае сваё 65-годдзе



3 студзеня 1958 года нарадзіўся ў Нью-Ёрк нарадзіўся беларускі спявак і журналіст Данчык (Багдан Андрусішын). Сёння ён адзначае сваё 65-годдзе.

Маці Данчыка Юлія (дачка Яніны Каханоўскай) — беларуска, бацька Паўло — украінец. Скончыў факультэт масавых камунікацыяў Нью-ёрскага ўніверсытэту (1981). У гэтым жа годзе наведаў з канцэртамі Беласточчыну.

Упершыню атрымаў дазвол на ўезд у Беларусь у 1989 годзе, дзе даў шэраг канцэртаў (паводле гэтага візыту быў зняты дакументальны фільм).

Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996 годзе.

Скончыў сцэнічную кар’еру ў 1997 годзе канцэртам у ЗША. Цяпер працуе на радыё «Свабода». Жыве ў Празе (Чэхія).

Дыскаграфія
Беларусачка (1978)
Мы адной табе належым (разам з Лявонам Барткевічам, 1985)
Я ад вас далёка (1985, перавыдадзены ў 2005)
Калядныя песні (1996)