Аляксандр Краўчук: Змены ў законе „Аб звароце грамадзян” абмяжуюць правы беларусаў



З 2 студзеня бягучага года падаць электронны зварот можна будзе толькі на адным сайце «дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб». Каб падаць зварот, трэба зарэгістравацца на сайце. У выніку чаго з’явіцца асабісты кабінет. Пра змены ў Законе «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб» мы пагаворым з госцем Беларускага Радыё Рацыя Аляксандрам Краўчуком:

– Шмат абмежаванняў, я лічу, што грамадзянам, у якіх слабая кампутарная пісьменнасць ім будзе складана звяртацца. Закон абмяжоўвае правы грамадзян, пры гэтым, чыноўнікі спрабуюць максімальна сысці ад прамых кантактаў з грамадзянамі. Тут яшчэ ёсць канстытуцыйнае абмежаванне, напрыклад, артыкул 34, дзе грамадзянам рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюдзе поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў.

– У зменах гаворыцца, што цяпер не будуць браць згоду грамадзяніна на прадстаўленне інфармацыі пра іх заврот вышэйстаячым арганізацыям, гэта добра?

– І раней ніхто не браў у грамадзяніна такі дазвол. Таксама у нас ёсць закон аб інфармацыі і абароне – артыкул 6. Там рэгламентуецца права на захоўванне і прадстаўленне інфармацыі і інфарматызацыі. І артыкул 18. У людзей ніхто не пытаў пра прадстаўленні інфармацыі вышэйстаячым органам. І раней не пыталі пра такое, але цяпер гэта ўзаконілі.

З госцем Радыё Рацыя Аляксандрам Краўчуком размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя