Палітвязня Мікалая Брэдзелева перавялі ў Баранавічы



У Менскім гарадскім судзе ў кастрычніку да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева.

Яго абвінавацілі ў прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогеру Антону Матольку. Пасля затрымання Мікалая ў снежні 2021 года стала вядома, што сілавікі яго збівалі.

Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго перавялі ў баранавіцкі СІЗА.

t.me/viasna96