„Дапамога” з’явілася ў спісе „экстрэмісцкіх фармаванняў”
МУС апублікавала прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненне да „экстрэмісцкага фармавання” „Дапамога”. Яшчэ ў кастрычніку ў спіс „экстрэмісцкіх фармаванняў”, што публікуецца на сайце МУС, трапіла арганізацыя „Дапамога”, якая дзейнічае ў Літве.

Праваабаронцы заўважылі, што нядаўна ў спіс унеслі змены і дадалі прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненне да гэтай арганізацыі. У спісе — больш за 20 прозвішчаў, сярод якіх палітзняволеныя Аніта Бакуновіч, якую затрымалі пры спробе перасекчы мяжу з Літвой, і былы мытнік Мікалай Куляшоў, які дапамагаў беларусам бегчы праз мяжу.
Таксама ў спісе — айцішнік Аляксей Кавалеўскі, які пасля чатырох месяцаў на „Валадарцы” уцякаў з краіны, але стаў фігурантам справы урэйкавых партызану.