Латушка не атрымаў адказаў на запыты з нагоды завочнага суда над ім



Павел Латушка заявіў, што не атрымаў адказаў на запыты з нагоды завочнага суда над ім.

„Я звяртаўся з просьбай праінфармаваць мяне і прадставіць копію абвінаваўчага заключэння — адказу не атрымаў. Прасіў адваката выйсці на сувязь-адказу не было”, — патлумачыў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.  

Палітык таксама зрабіў адвод адвакату, паколькі лічыць, што ён не можа абараняць яго інтарэсы. Але і на гэта адказу не атрымаў.  Як і на прапанову выкарыстоўваць Zoom як сродак сувязі, каб узяць асабіста ўдзел у гэтым судовым пасяджэнні.

Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і іншых фігурантаў справы “Каардынацыйнай Рады” пачнуць судзіць завочна ў рамках спецвытворчасці 17 студзеня.    

t.me/pozirkonline