Праваабарончы цэнтр “Вясна” назваў новыя метады ціску на грамадзян



Праваабарончы цэнтр “Вясна” назваў новыя метады ціску на грамадзян, якія рэжым Лукашэнкі пачаў выкарыстоўваць у мінулым годзе.

Так, у траўні ў Крымінальны кодэкс унеслі праўкі, якія прадугледжваюць смяротнае пакаранне за замах на тэракт.

У ліпені заканадаўча улады ўвялі інстытут “спецыяльнай вытворчасці”, у межах якога абвінавачанага дазваляецца завочна судзіць, без яго прысутнасці ў дзяржаве.

У сярэдзіне снежня ухвалілі законапраект аб зменах у закон “Аб грамадзянстве”, які дазваляе пазбаўляць апанентаў рэжыму, якія жывуць за мяжой, беларускага грамадзянства.

Таксама ў мінулым годзе ўлады стварылі вялікі спіс так званых “экстрэмістаў”, чынілі пагромы кватэр сваіх апанентаў, затрымлівалі іх сваякоў, таксама пачалі практыкаваць паўторныя крымінальныя справы супраць ужо асуджаных палітычных вязняў.