Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў снежні
На працягу месяца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршалася – улады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны і адміністрацыйны пераслед грамадзян паводле палітычных матываў.

У месцах няволі з прысудамі судоў на 31 снежня знаходзіліся 1 448 палітвязняў, за месяц праваабарончая супольнасць прызнала такімі 40 чалавек.
Вядома пра мінімум 290 затрыманых у снежні, адбылося як мінімум 185 судовых пасяджэнняў паводле адміністрацыйных спраў: 26 чалавек былі аштрафаваныя, 77 — арыштаваныя.
Фармуецца практыка пераследу за погляды, перакананні, пратэсную актыўнасць пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам.
Вясна