Дар’ю Лосік пачнуць судзіць 18 студзеня



Справу палітзняволенай пачнуць разглядаць 18 студзеня ў Берасцейскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Мікалай Грыгаровіч.

Паводле матэрыялаў справы, Дар’я дала інтэрв’ю «экстрэмісцкаму фармаванню» «Белсат», «у якім пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня. Яна дала асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і правасуддзя. Пры гэтым паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных узяць з яе прыклад».

Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дар’і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Падтрымаць Дар’ю: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар’і Аляксандраўне Лосік.

Вясна