Адваката Віталя Брагінца абвінавачваюць паводле 4 артыкулаў
Віталя Брагінца затрымалі 23 траўня. Спачатку яго двойчы запар арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйных справах.

Цяпер стала вядома, што яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел ў ім) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Ён абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню Праваабарончага цэнтра „Вясна” Алеся Бяляцкага.
Справу будуць разглядаць у Мінгарсудзе 16 студзеня. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч.
Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Фёдаравіч Брагінец.
Вясна