„Прыйшлі два лісты за гэты час. А тэлефанаванні ёсць”



Размовы і відэатэлефанаванні праз скайп, а таксама напісанне лістоў – так можа падтрымліваць сувязь са сваім сынам Арцёмам Міцуком яго бацька Сяргей Міцук.

Арцём Міцук

Палітвязень па-ранейшаму знаходзіцца ў папраўчай калоніі №15 і па крымінальным палітычна матываваным артыкуле пазбаўлены волі на восем гадоў.

Распавядае Сяргей Міцук:

– Прыйшлі два лісты за гэты час. А тэлефанаванні ёсць. Раней былі па тэлефоне, апошнія разы, дзесьці ўжо два тыдні, – праз скайп. Ужо разы тры стэлефаноўваліся праз скайп, пабачылі нарэшце за год. Выглядае крыху схуднеўшы, але ўсміхаўся.

Палітвязень Арцём Міцук асуджаны адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта частка 2 артыкула 293 або ўдзел у масавых беспарадках і артыкул 218 або наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае небяспечнай выявай або з прычыненнем буйной шкоды.

Беларускае Радыё Рацыя