Мікіта Белаглазаў: Працягваю працаваць над аўдыёкнігамі
Напісанне лістоў да палітвязняў у Беларусі і матэрыяльная дапамога іх сем’ям, а таксама начытка беларускамоўных кніг. Такія справы цяпер у прыярытэце для беларуса Мікіты Белаглазава, які жыве ў ЗША.

Ён адзначыў, што на фоне расейскай агрэсіі варта канцэнтраваць свае сілы на развіцці беларускай культуры і не забываць пра тых, хто знаходзіцца за кратамі па крымільных палітычна матываваных артыкулах:
– Працягваю працаваць над аўдыёкнігамі, сталі больш актыўна гэтым займацца. Пачалі праекты таксама з “Кніжным босам”, народнай аўдыёкнігі. Пачалі працаваць над больш цікавымі праектамі.
У жыцці дыяспары за апошнія 6 месяцаў вялікіх змяненняў не было. Мы працягваем штомесяц збіраць грошы некалькі сем’ям палітвязняў беларусамі Сан-Францыска.
Мікіта Белаглазаў дадаў, што на студзень прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША плануюць пераважна культурніцкія мерапрыемстваў. З бліжэйшых – сумеснае адзначэнне Калядаў.
Беларускае Радыё Рацыя